Бацькоўскай любові многа не бывае

Тыдзень бацькоўскай любові пачаўся ў гімназіі са святкавання Дня маці.
Усе жадаючыя прынялі ўдзел у фотачэленджы “Мая сям’я – мая крэпасць”. Акцыя “СМС для мамы” аб’яднала дзяцей розных узростаў. У фае была арганізавана вялікая выстава творчых работ нашых матуль. А суботнім вечарам у актавай зале адбыўся святочны канцэрт “Самым родным і любімым”, дзе ўшаноўваліся матулі вучняў, якія сталі пераможцамі і дыпламантамі прадметных алімпіяд, конкурсаў, творчых фестываляў, спартыўных спаборніцтваў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. На працягу ўсяго вечара на адрас матуль гучалі словы пяшчоты і падзякі ад дзяцей і настаўнікаў.
Святочную эстафету ў межах Тыдня прымаюць нашыя таты. Актыўнасцю і маладым запалам яны парадуюць сваіх дзяцей у майстар-класах, спартыўных спаборніцтвах.
У гэтыя дні кожны з  бацькоў зможа акунуцца ў душэўную атмасферу, паколькі яны далі жыццё сваім дзецям, дапамаглі зрабіць свае першыя крокі і заўсёды падтрымліваюць сыноў і дачок у цяжкія моманты іх жыцця, радуюцца іх поспехам.

Наталля НЕСЦЯРЧУК,
намеснік дырэктара ДУА “Гімназія г. Петрыкава”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о