У пятніцу, 8 красавіка, супрацоўнікі прыродаахоўнай службы разам з працаўнікамі камунгаса, пасадзілі чарговую алею ў гарадскім парку.

Алея Герояў у спадчыну
Так, дрэўцы будуць квітнець гэтай вясной на мысе ад памяшкання камбіната бытавога абслугоўвання да агароджы стаянкі бліз будынка аптэкі.
Трэба адзначыць, што высадка дрэў з нагоды значных сацыяльна-культурных падзей стала добрай традыцыяй: алеі Маці, Пажарнага братэрства, Сяброўства, у гонар легендарнага земляка, героя-партызана Дзеда Талаша і іншыя за некалькі апошніх гадоў з’явіліся ў многіх кутках горада і раёна.
Начальнік Петрыкаўскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Міцура адзначыў, што ідэя ўшанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны высадкай алей і нават цэлых паркаў у год Гістарычнай памяці, была прапанавана Міністэрствам прыроды і знайшла падтрымку ўлады.
Майстар па добраўпарадкаванні Петрыкаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Валянціна Афанасьева ўдакладніла, што для закладкі алеі на месца было дастаўлена чатыры дзясяткі саджанцаў клёну.
Пэўна, гэта самы шчыры падарунак нашчадкам. Спа-дзяемся, што ў цені высаджаных дрэў нашыя дзеці і ўнукі будуць адпачываць ад летняй спякоты, памятаючы, якім коштам продкі здабывалі мірнае неба над галавою.
Таксама трэба адзначыць, што чарговую алею ў гонар Героя Савецкага Саюза Івана Самбука плануецца закласці ў пятніцу, 15 красавіка, у вёсцы Рог.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о