Адзін прысвоіў сабе мабільны тэлефон, а другі скраў канфеты. У Петрыкаве ўзбуджаны крымінальныя справы

0
795

Знайшоў, прысвоіў і адказаў
Жыхар горада Петрыкава прысвоіў сабе мабільны тэлефон, які знайшоў па вуліцы Дружба. Таксама зараз разглядаецца пытанне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы па факце прысваення грашовых сродкаў са знойдзенага ля крамы Еўраопт у вёсцы Пціч кашалька.
У абодвух выпадках жыхары нашага раёна паддаліся спакусе і вырашылі пакінуць сабе знойдзеную чужую маёмасць.
Згодна з дзеючым заканадаўствам, чалавек, які знайшоў страчаную рэч, абавязаны неадкладна паведаміць пра гэта ўласніку рэчы. Калі рэч зной-дзена ў памяшканні ці транспарце, яе трэба аддаць або ад-мінстратару, або кіроўцу ці заявіць пра знаходку ў органы ўнутраных спраў ці ў орган мясцовага кіравання і самакіравання.

Не пашанцавала са здабычай
Невядомы ў перыяд часу з лістапада 2022 года па 15 красавіка бягучага года пракраўся ў дом у аграгарадку Курыцічы, адкуль скраў 400 грамаў печыва, 200 грамаў цукерак і бутэльку гарэлкі. Злачынец разлічваў знайсці больш каштоўнае, аднак не пашанцавала.
Следчымі ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.

Ровар – штука патрэбная!
26 сакавіка бягучага года ў дзённы час з веласіпеднай стаянкі магазіна “Капеечка” ЗАТ “Дабраном”, размешчанага па вуліцы Гогаля, 2, быў выкрадзены дарожны ровар. Дзякуючы камерам відэаназірання на будынку РАУС вінаваты быў устаноўлены.
Як паказаў запіс, злачынца сярод белага дня, без сарамлівасці, завалодаў пакінутым на стаянцы роварам і адкаціў яго да месца свайго жыхарства.
Будучы знойдзеным, выдумляў розныя версіі, але ў рэшце рэшт прызнаўся, у цяперашні час чакае суда. На пытанне, навошта ўзяў, праўдзіва адказаў: быў моцна п’яны.

Кулакі зачасаліся
Доўга не мог растлумачыць свой неадэкватны ўчынак малады жыхар аграгарадка Навасёлкі, чаму ўдарыў у твар свайго знаёмага. Усё аказалася банальна проста: зноў вінаваты “зялёны змей”.
Так, 2 красавіка ў начны час пасля працяглага ўжывання спіртных напояў хлопец 2005 года нараджэння паблізу раённага Дома культуры нанёс удар кулаком у вобласць твару другога больш старэйшага жыхара, прычыніўшы апошняму цялесныя пашкоджанні.
Петрыкаўскім РАСК узбуджана крымінальная справа.
Следчы камітэт рэкамендуе бацькам з дзяцінства прывіваць сваім дзецям законапаслухмяны лад жыцця.

Наталля ПЕТРУШЭНКА,
па матэрыялах
Петрыкаўскага РАСК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о