Асцярожна, ашуканцы!

0
348

На сённяшні дзень жыццё большасці з нас складана ўявіць без мабільных тэлефонаў і сеткі інтэрнэт. Замовіць ежу, аплаціць рахункі, купіць адзенне і многае іншае можна зрабіць не выходзячы з дому, дастаткова мець мабільны тэлефон або камп’ютар з доступам у інтэрнэт. Але калі для адных людзей гэта выдатная магчымасць зэканоміць час і максімальна аблегчыць сабе жыццё, то для іншых, “больш прадпрымальных” грамадзян, адкрываецца вялізнае поле для ашуканскай дзейнасці.

У 2023 годзе пачасціліся выпадкі ўчынення махлярстваў на падставе аказання дапамогі сваякам, якія нібыта трапілі ў бяду або сталі віноўнікамі ўчынення дарожна-транспартных здарэнняў, і для кампенсацыі ўрону або непрыцягнення іх да адказнасці неабходна перадаць буйную суму грошай.

Іншая група ашуканцаў звязана з прапановай паўдзельнічаць у “спец-аперацыі”, якая праводзіцца кампетэнтнымі органамі сумесна са службай бяспекі банка.
Гэтак жа ў апошні час шырокую папулярнасць атрымалі выпадкі “выйгрышу” ў латарэю, анлайн-гульню. Аднак, любая просьба перавесці грашовыя сродкі для атрымання выйгрышу павінна насцярожыць вас.

Так, неўстаноўленая асоба, маючы намер на завалоданне чужымі грашовымі сродкамі, шляхам падману на падставе аплаты перасылкі выйгрышу, у ходзе перапіскі ў сацыяльнай сетцы Instagram з жыхаром райцэнтра Ш., загадзя не маючы намер выканаць прынятае на сябе абавязацельства па перасылцы “выйгрышу”, завалодала грашовымі сродкамі Ш., якія апошні перавёў самастойна са сваёй карткі на картку зламысніка.

Адзін з папулярных спосабаў махлярства, заснаваны на даверы, звязаны з размяшчэннем у сетцы інтэрнэт аб’яў аб продажы маёмасці.
Вам паступае званок ад нібы патэнцыйнага пакупніка, які хацеў бы набыць прадаваны тавар. Незнаёмец, спасылаючыся на выгоды, прапануе вам перайсці па адпраўленай ім спасылцы на “кур’ерскую службу” ці “службу дастаўкі” і ўвесці вашы пашпартныя дадзеныя і нумар банкаўскай карты.
Так, неўстаноўленая асоба на падставе пакупкі тавараў, аб’яву аб продажы якіх размясціў жыхар Петрыкава грамадзянін К. на сайце “KUFAR.BY”, падчас перапіскі з К. прадаставіла яму фішынгавую спасылку, перайшоўшы па якой, К. увёў рэквізіты банкаўскай карты, пасля чаго зламыснік, скарыстаўшыся атрыманымі рэквізітамі, завалодаў грашовымі сродкамі К.

Зламыснікі ажыццяўляюць званкі пасродкам IP-тэлефаніі з абаненцкіх нумароў як Рэспублікі Беларусь, так і замежных дзяржаў.

Супрацоўнікі РАУС нагадваюць простыя правілы, якія дапамогуць пазбегнуць непажаданых наступстваў:
– атрымаўшы паведамленне ці званок ад нібыта “супрацоўніка” банка, не выконвайце ўказанні ашуканца, ніколі нікому не паведамляйце дадзеныя вашай карткі;
– не адкрывайце падазроныя спасылкі СМС, месэнджараў, электроннай пошты, не націскайце на падазроныя банеры на сайтах – вы можаце ўсталяваць шкоднаснае ПЗ на сваю прыладу;
– не верце паведамленням з прапановамі ад банкаў кампаній, лістам, у якіх паведамляюць, што вы сталі пераможцам конкурсаў, асабліва ў якіх вы не ўдзельнічалі;
– атрымліваючы падазроныя званкі пра тое, што нехта са сваякоў трапіў у бяду і патрэбна дапамога – праверце гэтую інфармацыю, патэлефанаваўшы блізкаму чалавеку.

Асцярожна, ашуканцы!

У выпадку ўчынення ў адносінах да вас злачынстваў або правапарушэнняў, а таксама пры выяўленні падазроных асоб, якія настойліва просяць вас адчыніць дзверы, у абавязковым парадку неабходна звярнуцца па дапамогу па нумарах тэлефонаў: 102 ці 5-32-49 (аператыўна-дзяжурная служба РАУС).
Памятайце, што беспакаранасць падштурхоўвае зламыснікаў да новых дзеянняў, а пацярпець могуць і іншыя грамадзяне. Не дайце сябе падмануць!

Дзмітрый ЛІСІЦКІ,
оперупаўнаважаны
аддзялення
крымінальнага вышуку Петрыкаўскага РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о