Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь прайшла добраахвотная акцыя “Аднавім лясы разам”, прымеркаваная да аднаўлення лясоў, пашкоджаных у выніку ўраганных з’яў у гэтым годзе. Акцыя прайшла ў перыяд з 8 па 22 кастрычніка і аб’яднала ўсіх неабыякавых да навакольнага асяроддзя людзей.
Петрыкаўскім лясгасам было арганізавана ўзаемадзеянне з сельскімі выканаўчымі камітэтамі, установамі адукацыі, міжраённым аддзелам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. У акцыі прынялі ўдзел больш за 600 чалавек. На 17 аб’ектах вяліся работы па пасадцы і дапаўненні лясных культур, закладцы памятных алей.
Петрыкаўскі лясгас дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у добраахвотнай акцыі па аднаўленні ляснога фонду раёна.

Юлія СЦЯПУК,
намеснік дырэктара
па ідэалагічнай рабоце
ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о