Са святам, выратавальнікі!

0
874

Сёння ў раённым аддзеле па надзвычайны сітуацыях адбылася ўрачыстасць з нагоды прафесійнага свята  — Дня выратавальнікаў.

Начальнік райаддзелу Мікалай Карабец, пасля прамовы, уручыў выратавальнікам нагрудныя знакі «Выдатнік», юбілейныя медалі, прымеркаваныя да гадавіны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Ганаровыя граматы і Падзякі абласнога ўпраўлення МНС.

Не засталіся без узнагарод ветэраны выратавальнай службы, а бацькам некаторых пажарных былі ўручаныя лісты падзякі за годнае выхаванне дзяцей.

Завяршылася мерапрыемства дзвюма сімвалічнымі падзеямі: прысягай навабранца падраздзялення Уладзіслава Лешука і провадамі на заслужаны адпачынак начальніка  пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 16 аграгарадка Навасёлкі Івана Шпакевіча, пра якога мы ўжо падрыхтавалі матэрыял з нагоды свята.
Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о