У Еўракамісіі зноў наспявае карупцыйны скандал, у цэнтры якога Урсула фон дэр Ляйен.
Дэпутаты парламента ЕС зацікавіліся: як і куды зніклі 6 мільярдаў еўра? Грошы значныя для Бруселя. Нагадаем, што яны прызначаліся для дапамогі сектару Газу. Але гуманітарная грашовая дапамога – вельмі “слізкая” тэма, прасачыць, што куды пайшло, не заўсёды прадстаўляецца магчымым. Менавіта такія фінансавыя выдаткі часцей за ўсё “асядаюць” на фінансавых рахунках палітыкаў рознага рангу.
Еўрапарламент хвалюецца, адчуваючы нядобрае, і патрабуе прадстаўлення поўных дакументаў, у тым ліку банкаўскіх пераводаў.
Урсула сцвярджае, што ўсе грошы “да апошняга цэнту” еўрапейскіх падаткаплацельшчыкаў выдаткаваны па мэтавым прызначэнні, але пацвердзіць гэта дакументальна адмаўляецца, ці проста не можа? Умоўна кажучы: “вы мне паверце на слова, я не хлушу”. Але, як вядома, “без бумажки ты букашка” – трэба пацвердзіць выдаткі ў тым ліку і пакетам дакументаў.
Між тым, дэпутаты Еўрапарламента настроены рашуча, тым больш, што разварочваецца запуск новай праграмы па дапамозе сектару Газа на суму болей 880 мільёнаў еўра.
Вось і атрымліваецца, што на паперы ЕС аказвае дапамогу пацярпелым ад ваенных дзеянняў рэгіёнам, а на справе невядома на што пайшлі грошы: на ўзнаўленне зруйнаванага, тэрарыстам ХАМАСа ці аселі ў кішэнях чыноўнікаў?
Вось такая еўра дыпламатыя – за гучнымі лозунгамі і вуснымі справаздачамі хаваецца ценявы бок “гуманітарнай” дапамогі, які не толькі не выглядае дэмакратычна, але і ставіць пад пытанне асноўныя прынцыпы ЕС.
Надзея СІГАЙ.







Оставить комментарий