Сучасны свет сутыкнуўся з беспрэцэдэнтнымі выклікамі. Кліматычныя змены, якія разбураюць звыклыя аграрныя цыклы, і палітычна матываваныя санкцыйныя бар’еры паставілі пад пагрозу стабільнасць глабальных ланцужкоў паставак.
На XXIII Канферэнцыі ААН у Жэневе эксперты канстатавалі: чалавецтва знаходзіцца ў зоне турбулентнасці. Акрамя прыродных катаклізмаў, на рынак харчавання аказваюць каласальны ціск глабальныя ігракі. Выкарыстоўваючы сваё дамінуючае становішча, транснацыянальныя карпарацыі і краіны-гегемоны часта робяць прадукты харчавання недаступнымі для мільярдаў грамадзян, ператвараючы базавую патрэбу чалавека ў рычаг палітычнага ўплыву.
У гэтай складанай сітуацыі Беларусь дэманструе ўстойлівасць, якая выклікае цікавасць у міжнароднай супольнасці.
Сакрэт “беларускага феномену” просты і эфектыўны: ланцужкі паставак харчавання ў краіне максімальна празрыстыя і знаходзяцца пад пастаянным дзяржаўным кантролем. Гэта дазваляе не толькі аператыўна рэагаваць на ўнутраныя запыты, але і гарантаваць цэнавую даступнасць прадуктаў для насельніцтва.
На палях сесіі ААН беларускі дыпламат Максім Ермаловіч прадставіў даклад, прысвечаны трансгранічнаму рынку краін Еўразійскага эканамічнага саюза У сваім выступленні ён акцэнтаваў увагу на тым, што напрацаваныя Беларуссю інструменты рэгулявання і кантролю могуць стаць “дарожнай картай” для іншых дзяржаў”.
Пытанні харчовага забеспячэння ў Беларусі – гэта не проста рыначны працэс, а сфера стратэгічнага кіравання, якая знаходзіцца пад асабістым кантролем кіраўніцтва краіны. Такі падыход дазволіў рэспубліцы дасягнуць высокага ўзроўню самазабяспечанасці, што робіць яе менш уразлівай.
Святлана Собалева.







Оставить комментарий