Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў памяці ўсплываюць вобразы зямлячак, якія аставілі пасля знаёмства незабыўнае ўражанне. Адна з такіх – Таццяна Несцярчук, жыхарка гарадскога пасёлка Капаткевічы.

Жыццё, напоўненае сэнсам

Чым яе асоба прыцягнула маю ўвагу? Таццяна Пятроўна – шматдзетная маці, жанчына прыгожа спявае, малюе, цудоўная гаспадыня, актывістка ў грамадскіх справах. Сваёй энергіяй і шчырасцю натхняе і запальвае навакольных.
Мая гераіня родам з сонечнай Херсоншчыны. Пасля заканчэння школы дзяўчына атрымала спецыяльнасць кухара-кандытара: для яе гэта была не проста прафесія, а майстэрства, якое перадавалася з пакалення ў пакаленне. Жанчына ўспамінае: умець гатаваць у іх сям’і было справай абавязковай, неад’емнай часткай выхавання. З самага дзяцінства яна разам з маці стаяла ля пліты, гатавала прысмакі, якія потым прадавалі тым, хто прыязджаў адпачыць на мора. Гэтыя навыкі не прапалі дарма. Сёння гаспадыня штодня радуе блізкіх смачнымі стравамі.

Жыццё, напоўненае сэнсам
– Дваццаць адзін год таму я прыехала на беларускую зямлю, і з таго часу краіна стала для мяне сапраўдным домам. Яна заваявала маё сэрца сваёй прыгажосцю, спакоем і чулымі людзьмі. На Петрыкаўшчыне мой дом, сям’я, праца. Тут я знайшла ўсё тое, што зрабіла мяне шчаслівым чалавекам, – прызнаецца зямлячка.
Таццяна Пятроўна разам з мужам Андрэем – вадзіцелем, перадавіком вытворчасці БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы” выхоўваюць шасцёра дзяцей. У мінулым годзе самаадданая праца і любоў да дзяцей нашай гераіні былі адзначаны высокай узнагародай – Ордэнам Маці, уручаным губернатарам вобласці Іванам Крупко.

Жыццё, напоўненае сэнсам
Дзеці з’яўляюцца гонарам і галоўным сэнсам жыцця гераіні. І яна не ўпускае ні адной магчымасці для іх развіцця і навучання. Кожнае з іх праяўляе свае таленты і імкненні.
– Старэйшая дачка Людміла, студэнтка медыцынскага ўні-версітэта, ужо крочыць па шляху сваёй мары стаць урачом. Данііл – выпускнік Капаткевіцкай сярэдняй школы, таксама мае дакладнае бачанне сваёй будучыні: плануе звязаць сваё прафесійнае жыццё з Петрыкаўскім горна-абагачальным камбінатам. Любоў і Яўген з’яўляюцца вучнямі мясцовай школы, удзельнікі ўзорнага дзіцячага анспмбля танца “Верасок”, Ілья і Матвей – выхаванцы дзіцячага садка. Усе мае дзеці актыўныя і творчыя асобы. Іх захапленні разнастайныя: яны любяць музыку, спорт, танцы, – дзеліцца жанчына.
Напэўна цяга да творчасці дзецям перадалася ад маці. Сваё прафесійнае жыццё Таццяна Пятроўна звязала з галіной культуры. Валодае цудоўным голасам, з’яўляецца ўдзельніцай народнай самадзейнасці Капаткевічскага ГДК, спявае сольна. Прызнаецца: любоў да музыкі перадалася ад бацькі.

Жыццё, напоўненае сэнсам
Хоць малодшаму дзіцяці не споўнілася яшчэ тры гады, пайшла на няпоўную нагрузку працаваць мастаком-афарміцелем у Капаткевіцкі Дом культуры.
Нельга не адзначыць і яе актыў-ную грамадскую пазіцыю. Яна з ліку тых, хто заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, паўдзельнічаць у добрых справах. Энтузіязм жыхаркі Капаткевіч прыцягвае людзей, робячы жанчыну неад’емнай часткай жыцця пасёлка.
Напярэдадні свята хочацца пажадаць Таццяне Несцярчук і ўсім суайчынніцам моцнага здароўя, сямейнага шчасця і натхнення.

Жыццё, напоўненае сэнсам
Няхай заўтрашняе свята стане для ўсіх нас асаблівым, напоўненым цеплынёй і любоўю.

Жыццё, напоўненае сэнсам Жыццё, напоўненае сэнсам Жыццё, напоўненае сэнсам Жыццё, напоўненае сэнсам Жыццё, напоўненае сэнсам
Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о