Таццяна НЕСЦЯРЧУК, шматдзетная маці, жыхарка посёлка Капаткевічы: -Для мяне, як шматдзетнай маці Усебеларускі народны сход мае асаблівае значэнне. Сям’я – гэта аснова любога грамадства, і ад таго, наколькі яна моцная, залежыць будучыня нашай краіны. Я ўпэўнена, што на народным сходзе пытанням падтрымкі сям’і будзе нададзена ўвага. Для нас, шматдзетных маці, важна, каб умацоўваліся існуючыя меры падтрымкі. Важна каб дзяржава працягвала будаваць даступнае жыллё і прадастаўляць льготныя ўмовы крэдытавання, каб захаваліся бонусы на камунальныя паслугі, бясплатнае харчаванне ў школах і садках, каб і далей шматдзетныя сем’і мелі доступ да якаснага і своечасовага медыцынскага абслугоўвання. Я веру, што Усебеларускі народны сход стане пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о