Спорт – гэта не толькі здароўе і добрая фізічная форма, але і выдатная магчымасць праявіць сябе, паказаць свае лідарскія якасці і канечне пазмагацца за перамогу ў дружнай спартыўнай атмасферы.
У праграме спартакіяды сярод кіраўнікоў 5 этапаў, дзе ўдзельнікі выконваюць практыкаванні з настольнага тэнісу, футбола, валейбола, баскетбола і дэманструюць сваю трапнасць у дартсе.

У фінальнай частцы спаборніцтваў былі ўзнагароджаны самыя спартыўная кіраўнікі Петрыкаўшчыны.
Так, 3-е месца ў агульным заліку сярод жанчын дасталося Надзеі Кудравец (Навасёлкаўская сярэдняя школа), другі агульны вынік паказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Крысціна Браім, а
перамогу святкавала дырэктар ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Крысціна Аляксандрава. Сярод мужчын
трэцяя прыступка п’едэстала скарылася Васілю Міцуры (МНС),
другое месца было за галоўным ўрачом ДУ “Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Віталіем Рубісам, а лепшым ў гэты дзень быў
Ілья Абель,намеснік галоўнага ўрача Петрыкаўскай раённай цэнтральнай бальніцы.











Оставить комментарий