На ІХ справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённага Савета ветэранаў адбылося ўзнагароджанне актывістаў ветэранскай арганізацыі, членаў пярвічнай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна”, якія адзначылі свае юбілеі ў студзені.

Мікалай Хамец з вёскі Макарычы адзначыў 80-годдзе, Мікалай Галота з аграгарадка Пціч – 75-гадовы юбілей, а Уладзімір Вабішчэвіч і Васіль Пінчук з гарадскога пасёлка Капаткевічы адсвяткавалі сваю 70-ю гадавіну.
Кожны з гэтых людзей унёс значны ўклад у гісторыю спорту Петрыкаўшчыны: Мікалай Хамец атрымаў званне майстра спорту СССР па лёгкай атлетыцы ў 1972 годзе, а Мікалай Галота атрымаў гэта званне па цяжкай атлетыцы ў 1978 годзе. Гэтыя два спартсмены неаднаразовыя чэмпіёны і прызёры спаборніцтваў рэспубліканскага ўзроўню ў сваіх дысцыплінах, доўгі час уваходзілі ў склад зборнай БССР па гэтых відах спорту.
Уладзімір Вабішчэвіч і Васіль Пінчук не маюць такіх высокіх спартыўных званняў, але ўзнагарод у іх дастакова. Яны праявілі сябе ў камандных відах спорту, па сённяшні час з’яўляюцца лідарамі раённага ветэранскага спорту, актыўнымі ўдзельнікамі спаборніцтваў на раённым і абласным этапах.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, уручаючы Ганаровыя граматы, па-дзякавала ветэранаў за высокі спартыўны ўзровень, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ветэранскім руху раёна.
Старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Басюк ўручыла ветэранам кветкі і грашовыя сертыфікаты.

Аляксей Каюкала.
Фота Галіны КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о