На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна ў перыяд з 1 па 28 лютага Петрыкаўскім РАУС рэалізоўваўся комплекс дадатковых аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку гібелі і траўматызму грамадзян на аб’ектах чыгуначнага транспарту.

Чыгунка была і застаецца зонай павышанай небяспекі, дзе імгненнае рашэнне коштам у некалькі секунд можа абярнуцца трагедыяй. Нягледзячы на рэгулярныя прафілактычныя рэйды і папярэджанні, грамадзяне працягваюць ігнараваць правілы бяспекі.
– Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў на чыгуначных аб’ектах з’яўляецца невыкананне мер бяспекі, у тым ліку праход па чыгуначных пуцях у неўстаноўленых месцах, перад надыходзячымі саставамі і пры працуючых забараняльных сігналах святлагукавой сігналізацыі, – адзначыў Ігар Апановіч, участковы інспектар міліцыі.
Участковы інспектар нагадаў, што ва ўмовах павышанай увагі да мер па абароне жыцця і здароўя грамадзян, да бесперабойнага і бяспечнага функцыянавання чыгуначнага транспарту, падчас знаходжання на дадзеных аб’ектах катэгарычна забараняецца:
– праходзіць па чыгуначных пуцях па-за месцамі, спецыяльна прызначанымі для іх перасячэння, а таксама перад надыходзячым цягніком;
– праязджаць праз чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбаўме або забараняльным сігнале святлафора;
– падлазіць пад вагоны цягніка, які стаіць; рухацца ўздоўж чыгуначнага шляху бліжэй 3-х метраў ад крайняй рэйкі;
– ажыццяўляць пасадку ў вагоны або высадку з іх падчас руху цягніка, праязджаць на падножках ці дахах вагонаў;
– падкладаць на чыгуначныя пуці староннія прадметы.
Ігар Аляксандравіч падкрэсліў, што парушэнне правілаў нясе не толькі пагрозу для жыцця, але і адміністрацыйную адказнасць.
– Учыненне дзеянняў, звязаных з праходам па чыгуначных пуцях, або знаходжанне на іх у месцах, не прызначаных для іх перасячэння (ч.4 арт. 18.2 КоАП) цягнуць за сабой пакаранне ў выглядзе штрафу да 2 БВ, – звярнуў увагу ўчастковы.
На заканчэнне гутаркі супра-цоўнік міліцыі звярнуўся да грамадзян з пераканаўчай просьбай: быць пільнымі і ўважлівымі, знаходзячыся на перагонах, станцыях і прыпыначных пунктах, заўсёды памятаць пра тое, што чыгунка з’яўляецца зонай павышанай небяспекі, а спыніць цягнік імгненна не магчыма.

Запісала Марыя ТАМКО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о