2026 год у Беларусі, з мэтай умацавання ролі жанчыны ў сям’і і грамадстве, аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. І калі адна частка насельніцтва шануе слова мама, каханая, дачка, другая (з якой праваахоўныя органы змагаюцца ва ўсіх сэнсах гэтага слова) не тое што не памятае, які год у рэспубліцы сёлет аб’яўлены, а наадварот, штодня калечаць, “прыгнятаюць” жанчын ходзе бытавых канфліктаў. Але ім, дарэчы, не сысці за гэта ад адказнасці.
Асноўная маса крымінальных спраў, якія тычацца сямейна-бытавых канфліктаў, узбуджаны Петрыкаўскім РАСК па артыкуле 154 і 186 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Так, жыхар нашага раёна на працягу студзеня-лютага гэтага года каля 3-х разоў збіваў сваю жонку, а таксама пагражаў ёй фізічнай расправай. Яна, саромеючыся дзяцей і суседзяў, замкнулася і нікому пра гэта не паведамляла. У адзін з дзён збіванне працягнулася, але ўжо з характарам катавання. Дзеянні следчыя кваліфікавалі па артыкуле 154 і 186 КК.
Артыкул 154. “Катаванне”, а менавіта наўмыснае прычыненне працяглага болю або сістэматычнае нанясенне пабояў, прадугледжвае пакаранне ад арышту да пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў. Артыкул 186 “Пагроза забойствам” прадугледжвае пакаранне да 3-х гадоў пазбаўлення волі.
На працягу мінулага тыдня паступілі 2 аналагічныя паведамленні ад жыхарак нашага раёна, праводзіцца праверка.






Оставить комментарий