Thief wearing black clothes and leather coat stealing a car

Яшчэ літаральна гадоў 10-15 таму аўтамабілісты хавалі сваіх жалезных коней за 10 замкамі, ішлі на розныя хітрыкі, каб не дапусціць крадзяжу і разукамплектавання сваіх аўтамабіляў. Бывалі выпадкі, калі ў самім Петрыкаве за ноч з 4-5 гаражоў здзяйсняўся згон транспартных сродкаў. Супрацоўнікі міліцыі знаходзілі дадзеныя аўтамабілі ў разабраным выглядзе ў лясных масівах суседніх раёнаў. Як правіла, гэта былі толькі кузавы. Цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што з крадзяжамі такога маштабу ў рэспубліцы скончана. Аднак з-за халатнасці саміх пацярпелых, крадзяжы з аўто часам усё ж такі здзяйсняюцца.

Так, адзін з жыхароў нашага раёна ў лютым пракраўся на тэрыторыю КФК “Несцярчук”, дзе з аўтамабіля, пакінутага без нагляду, таемна выкраў магнітолу, 4 дынаміка, тры дзвярныя ашалёўкі, рэгулятары шклапад’ёмнікаў і іншыя запчасткі на агульную суму 1700 рублёў.

Захоўваўся б аўтамабіль у гаражы ці на стаянцы з відэаназіраннем, крадзяжу можна было пазбегнуць.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о