“Ці каштавала скурка вырабу” – узнікла пытанне ў следства пасля паступлення паведамлення пра ўзлом шэрагу прыватных дамоў. Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што жыхар вёскі Першая Слабодка, які дарэчы доўгі час нідзе не працуе і злоўжывае спіртнымі напоямі, шляхам вырывання прабоя ўваходных дзвярэй з аднаго жылога дома выкраў 3 упакоўкі макарон, 3 упакоўкі грэчкі, 3 упакоўкі рысу, адну бутэльку алею. Частку прадуктаў выкарыстоўваў пры гатаванні ежы, частку вымяняў на спіртное. Увесь урон склаў усяго 48 рублёў, а санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад штрафу да 4х гадоў пазбаўлення волі, прасцей уладкавацца на працу і зайсці ў “Капеечку”.






Оставить комментарий