З мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў сакавіку выедуць у населеныя пункты раёна.
Так, згодна з графікам, натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец 4 сакавіка правядзе прыём-кансультацыю ў аграгарадку Грабаў, 19 сакавіка – у вёсцы Мышанка.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.
Натарыус Марына Уладзіміраўна Голік 5 сакавіка правядзе выязны прыём у аграгарадку Ляскавічы, 12 сакавіка – у гарадскім пасёлку Капаткевічы, 31 сакавіка – у аграгарадку Колкі.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-4-32-31.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак. Прыём праходзіць з 9 да 12 гадзін у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.
Галіна КАЗАК.






Оставить комментарий