З прафесійным святам! Віншуем супрацоўнікаў і ветэранаў пракуратуры Петрыкаўскага раёна

0
207

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны пракуратуры Петрыкаўскага раёна! Віншуем вас з прафесійным святам!

Спецыфіка вашай работы патрабуе асаблівых якасцей: аб’ектыўнасці, прынцыповасці, стойкасці і крышталёвай сумленнасці.

Ад вашай дакладнай, зладжанай работы і прынцыповай пазіцыі ў многім залежыць далейшае развіццё Беларусі, грамадзянскі мір і згода ў нашым грамадстве.

Вы каардынуеце праваахоўную дзейнасць дзяржаўных органаў, абараняеце канстытуцыйны лад, эфектыўна процідзейнічаючы ўсім спробам дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, уносіце ўклад у забеспячэнне законнасці, правоў грамадзян, суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі.

Жадаем вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту ў вашых сем’ях, плённай працы на карысць краіны.

Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о