Па шляху Юрыя Гагарына прайшлі юныя жыхары пасёлка Капцэвічы. Акрамя таго дзеці акунуліся ў атмасферу касмічных падарожжаў, пазнаёміліся з лёсамі касманатаў, даведаліся пра беларусаў у космасе і пра ўдзел нашай краіны ў асваенні касмічнай прасторы.

Як гэта ў іх атрымалася? З дапамогай работнікаў мясцовай бібліятэкі.
Напярэдадні Дня касманаўтыкі ў Капцэвіцкай сельскай бібліятэцы прайшла гульнявая праграма “Вясёлы касмадром”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі паказвалі сваю хуткасць, спрыт і кемлівасць, удзельнічаючы ў эстафетах, конкурсах і віктарыне.
Яны зразумелі, каб быць касманаўтам, патрэбна не толькі фізічная сіла, а і кемлівасць і веды
Мерапрыемства атрымалася займальным, павучальным і цікавым.
Падрыхтавала
Надзея СІГАЙ.







Оставить комментарий