Кніга аб’ядноўвае краіны

0
121

Супрацоўніцтва ўстаноў культуры адбываецца не толькі ў межах раёна, вобласці, краіны. Работнікі Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі пайшлі далей: яны наладзілі літаратурны тэлемост з расійскім горадам Ніжневартаўск. Некалькі тысяч кіламетраў не сталі перашкодай – адбыўся цікавы міжкультурны дыялог.
Кніга аб’ядноўвае краіны Кніга аб’ядноўвае краіны Кніга аб’ядноўвае краіныВідэамост пад назвай “Два берагі адной ракі: кніга аб’ядноўвае” стаў своеасаблівым фестывалем пісьменнага мастацтва.
Блок “Паэзія без межаў” дазволіў нашым землякам, майстрам слова, Святлане Тарасевіч, Галіне Вераксе і Леаніду Алехніку падзяліца сваімі творамі. Іх паэтычнае прызнанне ў шчырай любові да роднага краю знайшло водгук за Уралам.
Удзельнікі дыскутавалі падчас мерапрыемства пра літаратуру, дзяліліся думкамі і разважалі. Юныя таленты ў эфіры ператваралі паэтычныя радкі ў яркія ілюстрацыі, поўныя эмоцый і натхнення.
Супрацоўнікі раённай бібліятэкі адзначаюць, што гэта не аднаразовая акцыя, а пачатак вялікага шляху міжнароднага супрацоўніцтва.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о