Ветэраны, далучайцеся да шашачнага турніру!

0
65

У нядзелю, 5 ліпеня, на базе фізкультурна – аздараўленчай залы адбудзецца раённы турнір па шашках сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту. Гэта планавае мерапрыемства прысвечана Дню Незалежнасці і вызваленню Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Да спаборніцтваў інтэлектуалаў дапускаюцца ўдзельнікі ад 50 гадоў. Сістэма правядзення будзе вызначана ў дзень спаборніцтваў. Падача заявак па ўсёй форме да 10 гадзін 45 хвілін 5 ліпеня. Залік будзе праводзіцца асобна сярод мужчын і жанчын.
Пераможцаў і прызёраў чакаюць узнагароды: дыпломы сектара спорту і каштоўныя прызы ад ПА БГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорту”
Паважаныя ветэраны! Запрашаем вас прыняць удзел у нашым турніры.
Даведкі па нуіары тэлефона 8(029) 379-71-84.

Аляксей КАЮКАЛА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о