Небяспека пад казырком

0
40

Небяспека пад казыркомСтан уваходнай групы будынка райжылкамгасу, што мяжуе з паркоўкай па вуліцы Гагарына, ужо даўно выклікае не проста нараканні, а шчырае абурэнне.
Штукатурка са сцяны пад казырком сыплецца наведвальнікам проста пад ногі. Што адваліцца наступным разам – кавалак цэглы ці ўся бетонная канструкцыя – застаецца толькі здагадвацца. Сімвалічна і горка: арганізацыя, якая заклікана сачыць за парадкам і бяспекай жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўсяго раёна, не можа давесці да ладу ўваходную групу свайго ўласнага будынка. Пры гэтым аб’ект не пустуе. Тут актыўна працуюць чатыры арандатары і грошы за арэнду на рахунак прадпрыемства паступаюць рэгулярна.
Час прывесці будынак у парадак, пакуль незадаволенасць людзей не ператварылася ў рэальную траўму.

А.МАКСІМАЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о