Вентыляцыю – пад каўпак!

0
923

Вентыляцыю – пад каўпак!Зімовыя ўмовы часткова пашкодзілі камунальную маёмасць. І разам са снежным покрывам зніклі і функцыянальныя часткі дахаў.

Ідучы паўз шматкватэрны дом № 5 па вуліцы Карла Маркса, заслухалася спевам птушак і падняла галаву ўверх. Заўважыла там непарадак: на адной з вентыляцыйных труб на даху дома каўпак з’ехаў на бок, нагадваючы заліхвацкую шапку, а на другой каўпак зусім адсутнічае – відавочна, “растаў” разам са снегам.
А між тым гэта канструкцыйная частка абараняе вентыляцыйныя трубы ад трапленні птушак, смецця і ападкаў. Смецце можа закрыць праём трубы і замарудзіць вентыляцыю, а ападкі прынесці значна большыя праблемы: вада можа пашкодзіць сцены ў кватэрах.
Звяртаемся да адказных службаў – трэба вярнуць на месца каўпакі, пакуль іх адсутнасць не прынесла яшчэ большыя праблемы.

Т. Міхалава.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о