На кансультацыю да натарыуса

0
178

На кансультацыю да натарыусаЗ мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў красакавіку выедуць у населеныя пункты раёна.

Так, згодна з графікам, натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец 10 краcавіка правядзе прыём-кансультацыю ў аграгарадку Бабунічы, 15 красавіка – у аграгарадку Камаровічы, а 24 красавіка – у аграгарадку Навасёлкі.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.
Натарыус Марына Уладзіміраўна Голік 9 красавіка правядзе выязны прыём у вёсцы Галубіца, а 16 красавіка – у гарадскім пасёлку Капаткевічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-4-32-31.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак. Прыём праходзіць з 9 да 12 гадзін у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о