Віталій Пілер правёў сустрэчу з жыхарамі вёскі Бяланавічы

0
220
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер правёў сустрэчу з жыхарамі вёскі Бяланавічы.

Адкрываючы сустрэчу, Віталій Уладзіміравіч падкрэсліў, што бяспека чалавека патрабуе ўвагі ў любы час года і ў любых абставінах.

Падчас сустрэчы быў падрабязна разгледжаны шырокі спектр пытанняў бяспекі:

Лічбавая бяспека і кібератакі.
Старшыня раённага Савета нагадаў прысутным пра неабходнасць быць пільнымі пры зносінах у інтэрнэце, не перадаваць асабістыя даныя і рэквізіты банкаўскіх картак незнаёмым асобам, а таксама не паддавацца на правакацыі тэлефонных махляроў.

Бяспека на дарозе. Асаблівая ўвага была нададзена правілам дарожнага руху, выкарыстанню святлоадлюстроўваючых элементаў у цёмны час сутак і адказнасці пешаходаў.

Бяспека на вадзе і ў лесе. Жыхарам нагадалі пра неабходнасць захавання мер бяспекі падчас адпачынку каля вадаёмаў і правілы паводзін у лесе, каб не заблудзіцца і не стаць ахвярай укусаў насякомых ці дзікіх жывёл.

Дзеянні пры надзвычайных сітуацыях. Віталій Уладзіміравіч падрабязна спыніўся на алгарытме дзеянняў пры ўзнікненні пажару, падчас навальніцы, а таксама даў рэкамендацыі, як паводзіць сябе пры сустрэчы з агрэсіўным сабакам.

— Веданне гэтых простых, але жыццёва важных правіл дапамагае захаваць здароўе і жыццё — як сваё, так і нашых блізкіх, — адзначыў Віталій Пілер.

Пасля абмеркавання асноўных тэм сустрэча перайшла ў фармат адкрытага дыялогу. Жыхары Бяланавіч змаглі задаць старшыні раённага Савета дэпутатаў пытанні.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные