На кончыку іголкі

0
96

Як адпачыць, зрабіць карысную справу і зарабіць грошай – ведаюць навучэнкі ДУА “Сярэдняя школа №”2 г.Петрыкава”.

На базе ўстановы адукацыі працуе выхаваўча-аздараўленчы лагер працы і адпачынку “МастерОк”. Чатырнаццаць дзяўчат, адклаўшы летнія забавы і гаджэты, шыюць касцюмы ў народнам стылі для патрэб школы. Усяго ў планах юных майстрых вырабіць шэсць касцюмаў для дарослых (сарочка, спадніца і фартух) і шэсць дзіцячых спаднічак.

На кончыку іголкіЗразумела, што без творчых педагогаў такая справа абыйсціся не можа. Узначальвае лагер Ганна Фралова, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце. Два педагогі займаюцца выхаваўчай работай. А ў швейным цэху гаспадарыць настаўнік абслуговай працы Таццяна Лазовік, сваеасаблівы “майстар” і “дырыжор” цікавага працоўнага працэсу.

– Лагер такого кшалту ў летні час працуе ў школе ўжо чацвёрты год. Два гады запар выраблялі пасцельную бялізну, шылі і сцэнічныя касцюмы. Таму справа для нашай установы не новая. У цэху 8 электрычных швейных машын, абсталяваны працоўныя месцы. Перад пачаткам – хвілінка бяспекі, без гэтага нельга. Праца не аднастайная: дзяўчаты працуюць з тканінай і фурнітурай, раскройваюць, змётваюць, шыюць на машыне. Лагер наведваюць вучаніцы 8-9 класаў, якім споўнілася па 14 гадоў.

На кончыку іголкіДзяўчаты добра валодаюць і іголкамі і швейнымі машынкамі. Вы самі бачыце, справа ў іх ладзіцца, – расказвае Таццяна Мікалаеўна.

Выхаваўча-аздараўленчы лагер працы і адпачынку – гэта не толькі спроба зарабіць грошай у летні час. Гэта яшчэ і збалансаванае харчаванне і баўленне вольнага часу. Дзень у лагеры пачынаецца са смачнага сняданка. Падсілкаваўшыся, юныя швачкі прыступаюць да працы ў майстэрні, дзе ўвіхаюцца да паловы другой гадзіны. Затым паўнавартасны абед і вольны час, каб адпачыць пасля карпатлівай працы. А затым пачынаецца час выхаваўчых мерапрыемстваў.

На кончыку іголкі– Кожны дзень, гэта нешта сваё, асаблівае: ладзім сустрэчы, дыялогавыя пляцоўкі з прадстаўнікамі органаў прафілактыкі: РАУС, РАНС, ЦРБ, ТВвод і іншымі. З першых вуснаў тых, хто стаіць на варце бяспекі закону, здароўя, дзяўчаты даведваюцца пра прадухіленне злачынстваў, як не патрапіць у рукі махляроў ці наркатрафіка, як паводзіць сябе на вадзе і шмат іншых цікавых і карысных ведаў. Але гэтым не абмяжоўваемся: праводзім і забаўляльныя мерапрыемствы, дзе выхаванкі могуць праявіць свае творчыя здольнасці, узаемадзейнічаць паміж сабой,– уступае ў размову начальнік лагера Ганна Мікалаеўна.

На кончыку іголкіЯ азірнулася. Дзяўчаты ў швейнай майстэрні нагадвалі мурашак: выразна, арганізавана, без мітусні выконвалі свае аперацыі, часам раіліся ці дапамагалі адна адной. Стваралася ўражанне, што ўсе яны – адзіны зладжаны механізм, які працуе сам сабой.

На свае вочы мы ўпэўніліся, што летні адпачынак у вучнёўскай моладзі Петрыкаўшчыны – гэта не толькі пра забаву, але і пра працу.

Надзея СІГАЙ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о