Клопат пра людзей – асноўная задача ў рабоце спажывецкай кааперацыі. Дзякуючы вашай працавітасці, адданасці выбранай справе вырашаецца адна з найбольш важных сацыяльных задач – задавальненне патрэб насельніцтва ў таварах і паслугах, неабходных для нармальных умоў жыцця.
Жадаем вам новых здзяйсненняў у прафесійнай дзейнасці, цікавых ідэй, перспектыў і магчымасцей. Няхай праца прыносіць радасць і задавальненне, а ўзнагародай будуць новыя дасягненні і фінансавы дабрабыт.
Моцнага вам здароўя, шчасця, аптымізму, стабільнасці, далейшага ўмацавання і захавання лепшых традыцый спажывецкай кааперацыі.

Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о