Сёння Петрыкаўшчына разам з усёй краінай сустракае галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці — Дзень Незалежнасці!
У гарадскім парку прайшоў урачысты мітынг, які аб’яднаў розныя пакаленні петрыкаўчан.Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўныя калектывы, нашы паважаныя ветэраны працы і моладзь сабраліся разам, каб аддаць даніну павагі тым, хто падарыў нам мірнае неба.
Мы памятаем,якую высокую цану прынесла Петрыкаўшчына і ўся Беларусь у імя сваёй свабоды.Гэтая памяць — наш святы абавязак і падмурак будучыні
Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўгеній Шкробат:
«Толькі калі мы адзіныя, мы зможам пераадолець усе цяжкасці і выпрабаванні. Будучыню роднага краю мы будуем разам — сваёй працай, розумам і любоўю да Радзімы»
Кіраўнік раёна пажадаў усім жыхарам Петрыкаўшчыны моцнага здароўя, згоды і мірнага неба ў сем’ях і калектывах, а таксама плённай працы на карысць нашай любімай Беларусі!

Урачысты мітынг завяршыўся вельмі кранальна і традыцыйна.
У памяць аб героях і ахвярах той страшнай вайны ўдзячныя нашчадкі ўсклалі кветкі і вянкі да мемарыяла воінам-вызваліцелям у гарадскім парку.
Гэтыя кветкі — не проста даніна пратаколу. Гэта нашая жывая памяць, шчырая ўдзячнасць і ціхае «дзякуй», якое мы прамаўляем праз гады. Тое, чым сёння кожны з нас можа падкрэсліць сваё стаўленне да падзей мінулага.
Падножжа помніка літаральна патанула ў кветкавым моры. Гэта было неверагодна прыгожа і велічна — бачыць, як шмат людзей прыйшлі падзякаваць за мір. Глыбіня гэтага моманту кранае да сэрца: мы ўсё зрабілі годна, як і належыць сапраўдным нашчадкам пераможцаў.

Больш фота https://vk.ru/album-126546842_311267505






Оставить комментарий