Пасля доўгага і бестурботнага летняга адпачынку школьны званок зноў паклікаў дзяцей у родныя класы. Чалюшчавіцкая школа, упрыгожаная кветкамі і напоўненая звонкім дзіцячым смехам, гасцінна адчыніла свае дзверы, сустракаючы вялікую і дружную школьную сям’ю.

Гэта першавераснёўскае свята, нягледзячы на цёплы восеньскі дожджык, атрымалася па-асабліваму цёплым, душэўным і па-дамашняму ўтульным.
З прывітальным словам да прысутных звярнулася дырэктар навучальнай установы Ірына Пінчук, якая шчыра павіншавала калектыў школы, вучняў і бацькоў з пачаткам навучальнага года, падзякавала настаўнікам за іх высакародную працу і пажадала дзецям натхнення і новых вышынь.
Адметнай рысай урачыстасці стала прысутнасць на лінейцы настаўніка-ветэрана Галіны Міхайлаўны Кармышавай. Гэты момант напоўніў свята глыбокім сэнсам і стаў яскравым сведчаннем пераемнасці пакаленняў – у Чалюшчавічах памятаюць, цэняць і ніколі не забываюць сваіх былых педагогаў.
Раздзяліць радасць свята з калектывам установы прыехалі шматлікія пачэсныя госці, якія завіталі на лінейку з падарункамі. Ад імя раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” намеснік старшыні райвыканкама старшыня раённага аддзялення партыі Наталля Ходзька пажадала школе росквіту і ўручыла карысны ў сучаснай вучобе каляровы прынтар.
Сертыфікат на набыццё новай тэхнікі школе перадаў намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Беларуськалій” Андрэй Рыбак.
Самымі хвалюючымі хвілінамі лінейкі сталі моманты ўвагі да самых малодшых школьнікаў. Традыцыйныя падарункі першакласнікам падрыхтавала старшыня Чалюшчавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Ала Жукоўская. Сапраўдны сюрпрыз малечы зрабіў намеснік гендырэктара ААТ «Беларуськалій» Андрэй Рыбак – пад дружныя апладысменты прысутных і бацькоў уручыў першакласнікам іх першыя ў жыцці школьныя партфелі.
Па традыцыі, першы школьны званок урачыста абвясціў пра пачатак новага навучальнага года, запрасіўшы ўсіх на першы ўрок.
Шчодры на падарункі, добрыя пажаданні і спадзяванні дзень адкрыў новую старонку ў жыцці Чалюшчавіцкай школы.

Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі

Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункіПераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі Пераемнасць пакаленняў і шчодрыя падарункі

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о