«Твой драйв. Твой поспех. Твая краіна»: спорт аб’яднаў моладзь Петрыкаўшчыны

0
584

У 2026 годзе Тыдзень моладзі і студэнцтва праходзіць з 22 па 28 чэрвеня пад лозунгам “Твой драйв. Твой поспех. Твая краіна». У рамках тыдня на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу адбылася дыялогавая пляцоўка «Спорт як стыль жыцця».

Адкрытая размова працоўнай моладзі і спецыялістаў, мэта якой — папулярызацыя актыўнага і здаровага ладу жыцця. Яна аб’яднала моладзь, спартсменаў і экспертаў для абмеркавання таго, як фізічная актыўнасць развівае характар, умацоўвае здароўе, пазбаўляе ад шкодных звычак і дапамагае дасягаць жыццёвых мэт.

Пытанні былі разгледжаны з розных пунктаў гледжання. Начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце і па справам моладзі Святлана Блінец супынілася на тым, якія намаганні прыкладае дзяржава для развіцця спорту як ладу жыцця, адзначыла, што на Петрыкаўшчыне створана трывалая матэрыяльна-тэхнічная база для тых, хто жадае займацца спортам.

Дырэктар установы ”Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Петрыкаўскага раёна” Валянціна Урбанчык расказала пра дзейнасць ДЮСШ, што патрэбна для таго, каб прывесці дзіця ў спартыўную секцыю, а таксама, якія паслугамі могуць скарыстацца моладзь і дарослыя на стадыёне і ў фізкультурна-аздараўленчых аб’ектах.

Намеснік галоўнага ўрача Петрыкаўскай ЦРБ Ілья Абель увагу звярнуў на медыцынскія аспекты заняткаў спортам і фітнесам, і як зрабіць заняткі спортам бясшкоднымі для стану здароўя.

Спартсмен-цяжкаатлет, трэнер Ілья Марчанкоў падзяліўся асабістым вопытам, як ісці па жыцці са спортам і як спорт дапамагае ў жыцці. Удзельніца тэле праекта «Герой» Алена Андык распавяла пра вопыт удзелу ў тэлевізійным спартыўным праекце, як яна прыйшла да яго.

Абмеркавалі пытанне развіцця жаночага футбола на Петрыкаўшчыне. Жывы водгук выклікалі парады, як пачаць свой шлях да актыўнага жыцця, якія рызыкі могуць узнікаць і як іх пераадолець. Па просьбах удзельнікаў Ілья Марчанкоў правёў майстар-клас для пачынаючых спартыўныя заняткі ўпершыню.

"Твой драйв. Твой поспех. Твая краіна": спорт аб'яднаў моладзь Петрыкаўшчыны "Твой драйв. Твой поспех. Твая краіна": спорт аб'яднаў моладзь Петрыкаўшчыны "Твой драйв. Твой поспех. Твая краіна": спорт аб'яднаў моладзь Петрыкаўшчыны "Твой драйв. Твой поспех. Твая краіна": спорт аб'яднаў моладзь Петрыкаўшчыны "Твой драйв. Твой поспех. Твая краіна": спорт аб'яднаў моладзь Петрыкаўшчыны "Твой драйв. Твой поспех. Твая краіна": спорт аб'яднаў моладзь Петрыкаўшчыны

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о