Турнір сабраў ветэранаў

0
366

Турнір сабраў ветэранаў

На базе фізкультурна-аздараўленчай залы горада Петрыкава прайшоў раённы турнір па шашках сярод ветэранаў.

Гэта спартыўнае мерапрыемства сярод інтэлектуалаў сталага ўзросту было прысвечана Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 14 чалавек. Праводзіўся асобны залік сярод жанчын і мужчын.

Жанчыны гулялі па кругавой сістэме з адной партыі. Барацьба сярод прадстаўніц прыгожай паловы разгарнулася не на жарт, што сведчыла пра высокую канкурэнтназдольнасць удзельніц. Мяркуйце самі: Галіна Клапаць і Раіса Будзіловіч набралі абсалютную колькасць ачкоў – па 4. Званне пераможцы вырашылася толькі ў вочнай гульні. Пры асабістай сустрэчы перамагла Галіна Клапаць, якая і заваявала галоўны прыз і дыплом першай ступені. Другое месца ў Раісы Будзіловіч, а трэцяе месца заняла Таццяна Рог, якая набрала 3,5 ачкі.

Мужчыны стартавалі па швейцарскай сістэме: пасля праведзенай жараб’ёўкі пераможцы пар вызначылі чацвёрку паўфіналістаў. У паўфінале Сяргей Шпак перайграў Віктара Іванова, а Юрый Юніцкі адолеў Андрэя Крата.

У фінале Юрый Юніцкі аказаўся мацнейшым за Сяргея Шпака, а ў барацьбе за трэцяе месца Андрэй Крот абыграў Віктара Іванова.

Ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцам і прызёрам турніру былі ўручаны ўзнагароды: дыпломы ад сектара спорту Петрыкаўскага выканкама і каштоўныя прызы ад пярвічнай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання «Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна».

Аляксей КАЮКАЛА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о