Мы розныя, але мы адзіныя

0
475

У мінулую суботу галоўная палітычная пляцоўка краіны – Палац Незалежнасці – прымала актывістак Беларускага саюза жанчын Гомельшчыны, сярод якіх былі і прадстаўніцы Петрыкаўскага раёна.

Мы розныя, але мы адзіныяНовы маштабны рэспубліканскі праект Беларускага саюза жанчын “Мы розныя, але мы адзіныя” стартаваў ва ўтульнай і адначасова ўрачыстай атмасферы. Сімвалічна, што першымі гасцямі Палаца Незалежнасці ў межах гэтай яркай ініцыятывы сталі менавіта прадстаўніцы Гомельскай вобласці. Гэта сустрэча нарадзілася з вельмі шчырай і душэўнай ініцыятывы. Падчас аднаго з пасяджэнняў у Доме БСЖ актывісткі Гомельшчыны выказалі запаветную мару – у Год беларускай жанчыны наведаць галоўную палітычную пляцоўку краіны. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адказаў на гэту просьбу згодай, адчыніўшы дзверы палаца для таленавітых і неабыякавых беларусак з усіх рэгіёнаў.

Сапраўдным і вельмі каштоўным падарункам для дэлегацыі стала сама экскурсія. Яе для жанчын Гомельшчыны правяла прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант, якая не проста паказала залы, дзе прымаюцца лёсавызначальныя для суверэннай Беларусі рашэнні і вырашаюцца важныя палітычныя пытанні сусветнага маштабу, але і падзялілася ўнікальнымі дэталямі дзяржаўных будняў, якія звычайна застаюцца па-за кадрам тэлевізійных навін.

Мы розныя, але мы адзіныяКожны куток палаца захапляе сваім убранствам, але найбольшы гонар, па словах прадстаўніц Петрыкаўшчыны, выклікала тое, што ўся гэтая веліч створана рукамі беларускіх майстроў. Будынак узведзены з беларускіх матэрыялаў і напоўнены айчынным каларытам – усё зроблена беларусамі і для беларусаў.

Мы розныя, але мы адзіныяАсаблівую ўвагу дэлегацыі прыкавала выстава падарункаў ад кіраўнікоў іншых дзяржаў і сусветных дзеячаў, а таксама багаты музей палаца. Ну а момант, калі жанчыны спыніліся каля прыёмнай Прэзідэнта, стаў адным з самых хвалюючых падчас экскурсіі, бо менавіта там адчуваўся найвышэйшы пульс кіравання дзяржавай.

А яшчэ візіт паклаў пачатак прыгожай традыцыі: кожная абласная дэлегацыя прывязе ў сталіцу сваю часцінку самабытнай выцінанкі, каб разам стварыць унікальны арт-аб’ект – “Карту адзінства”, якая стане зборным вобразам прыгажосці, сілы і вернасці беларускіх жанчын.

Мы розныя, але мы адзіныяЭстэтыка, вытанчанасць і маштаб працы нашых творцаў пакінулі ў прадстаўнікоў Петрыкаўшчыны незабыўнае ўражанне і пачуццё гонару за свой народ.

Мы розныя, але мы адзіныяУбачыць на свае вочы вядомыя на ўвесь свет залы, прагуляцца па калідорах, якія памятаць дзясяткі сусветных лідараў, адчуць атмасферу, у якой працуе кіраўнік дзяржавы – значыць адчуць сваё дачыненне да лёсу краіны, упэўнена акушэр УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” Марыя Шамра:
– Я вельмі ўдзячна за прадстаўленую магчымасць пабываць у Палацы Незалежнасці, дзелавым сэрцы нашай краіны. Тут асаблівая абстаноўка. Уразіла ўсё: інтэр’еры палаца, выстава падарункаў Прэзідэнту, літаральна кожная дэталь.

– Палац Незалежнасці – гэта не толькі палітычная пляцоўка, але і культурны цэнтр, у якім прадстаўлены ўнікальныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісу. Тут дзеецца гісторыя ў кожнай зале. Эмоцыі ад убачанага і пачутага перапаўняюць, – прызналася аператар машыннага даення СУП “Палессе-Аграінвест” Марыя Лімарава.
Дарэчы, і самі ўдзельніцы экскурсіі адзначыліся стыльнымі рашэннямі. Калега з Мазырскай раённай газеты “Жыццё Палесся” прыехала ў футболцы з партрэтам Прэзідэнта з крылатай цытатай «Жанчына – галоўнае. Як яна скажа, так і павінна быць» Гэта новая прапанова ў лінейку адзення пад знакам “Мерч Першага”. Дарэчы, упершыню ідэі для мерча прапануюць не спецыялісты, якія гэтым займаюцца, а сам народ. Беларускі саюз жанчын прапанаваў пашырыць гэтую ініцыятыву і аб’явіць конкурс крылатых цытат Прэзідэнта, прысвечаных жанчыне.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о