Завяршыўся рэспубліканскі конкурс для дзяцей на лепшы інавацыйны праект па абароне ад кібер махляроў “КіберПрава: твой шчыт у сетцы”.
Конкурс, арганізаваны Міністэрствам унутраных спраў, Міністэрствам адукацыі і Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі пры падтрымцы А1 і Лабараторыі Касперскага, сабраў сотні ўнікальных праектаў ад школьнікаў з усёй краіны, якія разбіраюцца ў лічбавым заканадаўстве, абароне дадзеных і IT-этыцы.
Удзельнікі ва ўзросце 10-17 гадоў прадстаўлялі свае распрацоўкі ў трох узроставых катэгорыях: 10-11 гадоў, 12-14 гадоў і 15-17 гадоў.
Рашэнне аб уключэнні работ у шорт-ліст з 30 лепшых прымалася членамі журы шляхам адкрытага галасавання. Выніковы спіс фіналістаў зацверджаны аднагалосна, што пацвярджае высокі ўзровень конкурсных работ і бясспрэчную якасць прадстаўленых дзіцячых інавацый. У фінал выйшлі па 10 лепшых аўтараў з кожнай групы.
4 чэрвеня 2026 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, на якой быў і юны “камп’ютарны” талент з Петрыкаўшчыны – Ціхан Бужан, навучэнец ДУА “Мышанская сярэдняя школа”. Хлопчык стварыў інтэрактыўную карту-трэнажор «Цыфравы шчыт» па тэме конкурсу, якая дазволіла выйсці ў лік пераможцаў у сваёй катэгорыі.
Ганарымся і жадаем новых поспехаў!
Надзея СІГАЙ.







Оставить комментарий