На базе гімназіі горада Петрыкава сёння прайшлі спаборніцтвы сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па стральбе кулявой «Трапны стралок» ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў, якія праводзіў аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама сумесна з ДТСААФ.
Спаборніцтва сабрала 13 каманд гарадскіх школ і школ раёна. Каманда складалася з двух чалавек: дзяўчына і хлопец. Удзельнікі спаборніцтваў — пераможцы першага этапа рэспубліканскіх спаборніцтваў, самыя трапныя ў сваіх школах.
Сёння каманды змагаліся з мэтай вызначэння мацнейшых у асабістым і камандным заліках і фарміравання каманды для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах.
Перамогу святкавала каманда школы № 1 горада Петрыкава, а яе удзельнікі Ангеліна Уласевіч і Мацвей Стрэха сталі пераможцамі ў асабістым заліку.
На другую прыступку п’едэстала ўзнялася каманда Ляскавіцкай сярэдняй школы, дыпломам другой ступені сярод хлопцаў адзначаны яе удзельнік Александр Шаўцоў. Трэцяе месца ў каманды Брынёўскай сярэдняй школы і ў асабістым заліку ў члена каманды Ягора Насекі. У асабістым заліку сярод дзяўчат 2 месца ў Марыі Марозька, школа №2 горада Петрыкава, на трэцяй прыступцы Ксенія Карабун, Мышанская сярэдняя школа.
Каманды-пераможцы атрымалі не толькі дыпломы, але і грашовыя сертыфікаты ад Петрыкаўскага РАС ДТСААФ. Віншуем пераможцаў!








Оставить комментарий