Сёння святкуе сваё 70-годдзе Ганаровы грамадзянін Петрыкаўскага раёна, былы кіраўнік НП “Прыпяцкі”, а цяпер старэйшы інспектар гаспадаркі Сцяпан Бамбіза.

Многія землякі, калі чуюць словы “Ляскавічы”, “Прыпяцкі”, “Кліч Палесся”, асацыююць іх менавіта з юбілярам. Сцяпан Мікалаевіч усё сваё прафесійнае жыццё аддаў таму, каб Петрыкаўшчына па праве лічыла сябе цэнтрам Палесся, каб пра наш раён гаварылі не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі.

У гэты знамянальны дзень Сцяпан Мікалаевіч прымае заслужаныя віншаванні ад тых, хто цэніць яго працу і ўклад у развіццё роднага краю.

Кіраўніцтва і работнікі “Прыпяцкага» не засталіся ўбаку, выказаўшы сваю глыбокую павагу і ўдзячнасць юбіляру. Асаблівую значнасць віншаванням надало ўдзел прадстаўнікоў раённай улады.

Члены дэлегацыі ў складзе выконваючага абавязкі старшыні райвыканкама, старшыні раённага Савета дэпутатаў, упраўляючага па справах райвыканкама, намесніка старшыні райвыканкама, начальніка фінансавага аддзела падзякавалі земляка за шматгадовую добрасумленную працу і яго значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Петрыкаўскага раёна. Пра сябе, пра тое, якой была раней малая радзіма і якімі сталі Ляскавічы зараз – юбіляр распавёў карэспандэнту “ПН”.

Сачыце за нашымі навінамі.






Оставить комментарий