На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна з 6 па 10 красавіка будзе праводзіцца рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на спыненне парушэнняў правілаў дарожнага руху і правілаў перавозкі пасажыраў кіроўцамі аўтамабіляў-таксі.

З мэтай стабілізацыі дарожна-транспартнай абстаноўкі і скарачэння колькасці здарэнняў з удзелам транспартных сродкаў, задзейнічаных пры перавозцы пасажыраў у рэгулярных зносінах, супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне парушэнняў ПДР і ўчынення ДТЗ з удзелам вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі. Таксама ў гэты перыяд будзе нададзена ўвага выкананню патрабаванняў іншых заканадаўчых актаў па бяспечным выкананні такіх перавозак.
Таксі – зручны і недарагі спосаб перамяшчэння па горадзе. Але, на жаль, кіроўцы нярэдка грэбуюць не толькі сваёй бяспекай, але і бяспекай перавозімых імі пасажыраў, наўмысна парушаючы ПДР.

Асноўныя парушэнні ПДР, якія дапускаюцца названымі катэгорыямі вадзіцеляў, з’яўляюцца праезд на забараняльны сігнал светлафора, перавозка пасажыраў звыш колькасці ўстаноўленых месцаў, пасадка-высадка пасажыраў па-за прыпынкамі, а таксама перавышэнне хуткасных рэжымаў і парушэнне правілаў абгону. Таксама сур’ёзную трывогу выклікае выкарыстанне мабільнай сувязі падчас руху кіроўцамі аўтамабіляў-таксі.

Супрацоўнікі ДАІ Петрыкаўскага РАУС заклікаюць вадзіцеляў маршрутных і легкавых таксі не грэбаваць Правіламі дарожнага руху, берагчы сваіх пасажыраў.
Пасажыры, падумайце пра ўласную бяспеку, не стаўце сябе пад пагрозу, спрабуючы даехаць любым спосабам.

Мікалай ШЫБАНАЎ,
начальнік АДАІ Петрыкаўскага РАУС.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные