Біблейскія тэмы і беларускія святыя

0
127

Біблейскія тэмы і беларускія святыяНа базе ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Петрыкава” прайшоў першы этап абласной алімпіяды па асновах праваслаўнай культуры сярод вучняў 4-8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Удзельнікі алімпіяды змаглі праверыць свае веды па біблейскіх тэмах са Старога і Новага Запавету, успомніць святых жон і падзвіжніц, шануемых на беларускай зямлі – Еўфрасінню Полацкую, Сафію Слуцкую, Манефу Гомельскую, Валянціну Мінскую.
Па выніках алімпіяды пераможцы адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі ад Тураўскай епархіі. Узнагароды ўручыў протаіерэй Дзмітрый Пасечнік, настаяцель прыхода храма Ушэсця Гасподняга.

Якасную падрыхтоўку і высокі ўзровень ведаў праваслаўнай культуры вучні паказалі дзякуючы настаўнікам: Ганне Фраловай, Таццяне Серадзюк, Жанне Калеснікавай, Анастасіі Валасюк.

Чацвёра вучняў раёна: Марыя Зырына з Ляскавіцкай сярэдняй школы, Арсеній Бондар і Кацярына Чырыч – другой гарадской школы, Вераніка Ярыга – Курыціцкай сярэдняй школы будуць прадстаўляць Петрыкаўскі раён на абласным этапе алімпіяды “Асновы Праваслаўнай культуры”, якая адбудзецца 25 красавіка ў ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”.
Пажадаем поспехаў нашым юным знаўцам асноў праваслаўнай культуры.

Таццяна МАРЧАНКА,
метадыст ДУА “Петрыкаўскі вучэбна-метадычны кабінет”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о