Памятаеце, мы пра Фінляндыю разважалі, што яна нібыта карыстаецца савецкімі падручнікамі па грамадзянскай абароне 30-х гадоў мінулага стагоддзя? Гэта ўжо не навіна! Літва пайшла далей, дакладней, глыбей у нетры стагоддзяў і, відаць, знайшла кнігі эпохі Сярэднявечча. Альбо нехта з военачальнікаў перачытаў рыцарскіх раманаў. Нічым іншым абгрунтаваць намер выкапаць абарончыя равы ўздоўж расійскай і беларускай мяжы немагчыма.
Равы будуць 20 метраў, а ў значных да абароны месцах аж 150. Гэта, між іншым, крыху больш за даўжыню футбольнага поля! Рабіць гэтыя “перашкоды” мяркуюць ад патрульнай сцежкі ў глыбіню краіны. Улады плануюць завяршыць гэтыя грандыёзныя планы да 2027 года. І выдаткаваць на гэта ўсяго толькі нейкіх 50 мільёнаў.
На гэтым “эпічныя рыцарскія планы” Рыгі не заканчваюцца. Зямлю за равамі наўмысна забалоцяць, каб “перашкодзіць прасоўванню цяжкай варожай тэхнікі”. Арганізацыю балот плануецца завяршыць да 2030 года. Дырэктар Фонду аднаўлення і аховы балот Нерыюс Забляцкіс заклікаў суседнія Латвію і Эстонію скарыстацца прыкладам Літвы і “выкарыстоўваць прыроду для абароны” на мяжы з Расіяй і Беларуссю.
Цяжка нават прымаць на веру такія “звыш новыя” абарончыя планы, здаецца гэта ўсё нечым накшталт чарговага анекдота. Між тым, гэта рэальныя рэчы.
Грошы, зразумела, Літва зноў папросіць у Еўрасаюза. Чыноўнікі ЕС папляскаюць у далоні і фінансы выдзеляць, бо гэта ж не на якую-небудзь эканоміку, а на абарону «агульнай» мяжы.
А там ужо ад сумлення літоўскіх чыноўнікаў будзе залежыць, колькі тысяч еўра “закапаюць” і “забалоцяць”, а колькі сабе адсыплюць. Толькі, здаецца, што большая частка гэтых “абаронных” еўра “ляжа” ў чыесьці кішэнях.

Надзея СІГАЙ.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные