Беларусь і Іран выходзяць на якасна новы ўзровень узаемадзеяння.
У бліжэйшы час краіны рыхтуюцца падпісаць гістарычнае пагадненне аб стратэгічным партнёрстве, а таксама зацвердзіць “Дарожную карту” ўсебаковага супрацоўніцтва на 2027–2031 гады. Гэты крок азначае пераход ад кропкавых кантактаў да сістэмнага доўгатэрміновага планавання.
Адносіны паміж Мінскам і Тэгеранам сёння характарызуюцца высокай дынамікай. Беларусь разглядае Іран як аднаго са сваіх ключавых партнёраў на Блізкім Усходзе, і гэты выбар падмацаваны шматгадовай гісторыяй канструктыўнага дыялогу, які задаецца на вышэйшым узроўні лідарамі дзвюх дзяржаў.
Як адзначаюць эксперты і афіцыйныя асобы, паміж краінамі развіваюцца абсалютна ўсе аспекты супрацоўніцтва: палітычныя, гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя. Асаблівая ўвага надаецца ўзаемадзеянню на міжнародных пляцоўках. Ва ўмовах складанай геапалітычнай абстаноўкі ў свеце, калі традыцыйныя сістэмы бяспекі прахо-дзяць праверку на трываласць, краіны дэманструюць адзінства падыходаў да ключавых пытанняў глабальнага парадку дня.
Інтарэс Ірана да Беларусі не выпадковы. Тэгеран разглядае Мінск як надзейнага і партнёра па шэрагу прычын: суверэнная знешняя палітыка, стабільнасць і прадказальнасць, прамысловы і тэхналагічны патэнцыял, геапалітычная ўстойлівасць.
Для абодвух бакоў гэта не проста эканамічны разлік, а стратэгічны выбар, накіраваны на забеспячэнне ўстойлівага развіцця ў свеце, які змяняецца.
Святлана СОБАЛЕВА.





