Памятаеце знакамітую фразу: “Пілуйце, Шура, гіры, яны залатыя”? Прыкладна так і зрабілі літоўцы, праўда, не з гірамі, а з чыгуначнымі рэльсамі. І… сталі для іх гэтыя рэльсы залатымі: толькі яны не прыдбалі грошы, а “трапілі” на іх. У далёкім 2008 годзе Літва пад выглядам рамонту разабрала ўчастак чыгуначнага палатна паміж сваім горадам Мажэйкяй і латвійскім Рэньге, што выклікала незадаволенасць Латвіі. Чаму? – запытаеце вы. Усё проста: гэта самы кароткі шлях, па якім польскі нафтакацэрн Orlen Lietuva, які валодае заводам у Мажэйкяй, можа дастаўляць прадукцыю у парты Латвіі.
Рыга абвінаваціла Вільнюс у нядобрасумленнай канкурэнцыі і падала скаргу ў Еўракамісію. Брусель стаў на бок Латвіі і наклаў на Літву штраф у 20 мільёнаў еўра, абавязаў выплаціць кампенсацыю ў 82 мільёны еўра і аднавіць шляхі. Літоўскія ўлады паспрабавалі апратэставаць іск, але ў іх не атрымалася даказаць, што рамонт быў неабходны ў такім аб’ёме, каб спатрэбілася знімаць рэльсы. У 2019 годзе літоўцы нарэшце шляхі аднавілі. Здавалася б, што сітуацыя вырашана. Але, не тут было: Латвія не згодна і патрабуе ад Літвы яшчэ 32,8 мільёна еўра як дадатковую кампенсацыю ў сувязі з “упушчанай выгадай і працэнтамі”.
“Сяброўства сяброўствам, а тытунец па-асобку” – прыкладна так можна ацаніць зносіны гэтых, ды і нетолькі, паплечнікаў па Еўрапейскаму саюзу. І калі члены ЕС не могуць дамовіцца паміж сабою, то пра які канструкіыўны дыялог можа ісці размова з іншымі краінамі.
Надзея СІГАЙ.






Оставить комментарий