У апошні час з Кіева зноў пачуліся знаёмыя ноты – гучыць старая пласцінка пра “расійскую пагрозу з поўначы”. Нібыта Расійская Федэрацыя рыхтуе наступленне на Украіну з тэрыторыі Беларусі і Бранскай вобласці. Для нас, беларусаў, гэтыя заявы гучаць не проста непраўдападобна, але і глыбока абсурдна і правакацыйна.
Чаму афіцыйны Кіеў выкарыстоўвае дадзенную рыторыку? Як сцвярджаюць эксперты, такія заявы могуць быць выкарыстаны для дасягнення некалькіх мэтаў. Напрыклад, адцягнуць увагу ад правалаў на фронце – калі сітуацыя на полі бою не спрыяе, заўсёды зручна стварыць “знешняга ворага” і “новую пагрозу”; пад выглядам “немінуючай пагрозы” выпрасіць новыя рэсурсы ў Захаду; стварыць напружанасць у адносінах паміж Расіяй і Беларуссю.
Беларусь неаднаразова і на самым высокім узроўні заяўляла пра сваю прыхільнасць да міру. Наша пазіцыя адназначная: беларуская армія не ваюе і не збіраецца ні з кім ваяваць. Прысутнасць расійскіх войскаў і правядзенне вучэнняў на тэрыторыі Беларусі – гэта фактар стрымлівання. Гэта адказ на наяўнасць значнай групоўкі Узброеных Сіл Украіны ля нашых межаў і на рэгулярныя правакацыі іншых краін. Гэта не падрыхтоўка да наступу, а мера засцярогі і дэманстрацыя гатоўнасці абараняць свае межы.
Ніякага наступу з тэрыторыі Беларусі не плануецца. Нашы вайскоўцы знаходзяцца ў месцах пастаяннай дыслакацыі,
выконваючы свае абавязкі па забеспячэнні бяспекі краіны.
Мінску патрэбен мір.

Святлана СОБАЛЕВА

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о