Арганізаваны старт летняй аздараўленчай кампаніі 2026 года запланаваны ў Дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня.
Бацькам у гэты дзень будзе дадзена магчымасць наведаць установы адукацыі, азнаёміцца з прапановамі і вызначыцца з занятасцю сваіх дзяцей.
Гэтым летам на Петрыкаўшчыне запланавана правядзенне 49 лагераў для 890 навучэнцаў. З іх: 597 месцаў прадастаўляецца для выхаваўча-аздараўленчых прышкольных лагераў з дзённым знаходжаннем, 173 месцы – для лагераў з кругласутачным знаходжаннем (турыстычныя перасоўныя і неперасоўныя).
У супрацоўніцтве з суб’ектамі гаспадарання: КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, ААТ “Пціч-Агра”, ААТ “Навасёлкі”, ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” запланавана правядзенне 6-ці лагераў працы і адпачынку для 66 непаўналетніх дасягнуўшых узросту 15 гадоў і старэй. З работадаўцамі дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб прадастаўленні аб’ёмаў работ і перыядах іх правядзення.
Таксама запланавана правядзенне 4-ох лагераў працы і адпачынку для 54-ох дзяцей сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. У рамках названых лагераў дзеці будуць заняты пашывам тэкстыльных вырабаў, пасцельнай бялізны, сцэнічных касцюмаў, сцягаў, рамонтам мэблі і кніг.
16 праектаў другаснай занятасці непаўналетніх па супрацоўніцтве з сумесна ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне запланавана ў 14-ці ўстановах адукацыі для 159 дзяцей: ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, Бабуніцкая, Брынёўская, Курыціцкая, Мышанск ая, Навасёлк аўская , Чалюшчавіцкая, Капаткевіцкая, Пціцкая сярэднія школы, сярэднія школы №1, № 2 і гімназія г. Петрыкава.
У 2026 годзе працягнецца праца валанцёрскіх моладзевых клубаў па фармаванні здаровага ладу жыцця і рэалізацыі праектаў “Школа – тэрыторыя здароўя”, у рамках прафілактычнага праекта “Петрыкаў – здаровы горад” на 2026-2030 гады”.
Летам 2026 года будзе арганізавана работа адкрытых маладзёжных пляцовак у горадзе, па суботах будуць праходзіць маладзёжныя дыскатэкі, танцавальныя праграмы.
Запланаваная колькасць навучэнцаў, якія пройдуць аздараўленне ў летні перыяд, складае 2 815 дзяцей.
Надзея СІГАЙ, па дадзеных аддзела адукацыі.
Фота Марыі ТАМКО.






Оставить комментарий