На бягучым тыдні гарадскі стадыён “Прыпяць” ператварыўся ў цэнтр прыцягнення юных спартыўных талентаў Гомельшчыны – Петрыкаўшчына прымала турнір па футболу “PETRIKOV CUP – 2026”!
На мерапрыемства заявіліся пяць каманд: ДЮСШ Петрыкаўскага раёна, горада Жлобіна, ФК “Славія – Мазыр”, дзве каманды алімпійскага рэзерву з абласнога цэнтра. На полі сабраліся самыя перспектыўныя і зараджаныя на перамогу футбольныя дружыны юнакоў 2013 года нараджэння і маладзейшыя.
У час адкрыцця турніру да прысутных звярнулася загадчык сектара спорту Петрыкаўскага райвыканкама Таццяна Харланава.
– “PETRIKOV CUP – 2026”, гэта яскравае сведчанне таго, як моцна наша моладзь імкнецца развівацца ў дадзеным відзе спорту. Кожны з удзельнікаў сёння даказвае, што будучыня беларускага футбола ў надзейных руках, – адзначыла Таццяна Яўгеньеўна.
Як адзначылі ў трэнерскім складзе каманд: мерапрыемства паказала належны ўзровень падрыхтоўкі юных спартсменаў.
Барацьба за прызавыя месцы была ўпартай да апошняй хвіліны. У выніку напружаных матчаў месцы размеркаваліся наступным чынам: 3-е месца – СДЮШАР горада Гомеля, 2-е – ДЮСШ горада Жлобіна, 1-е – ФК “Славія — Мазыр”.
Акрамя камандных дасягненняў, арганізатары адзначылі і індывідуальнае майстэрства ігракоў у розных намінацыях: “Лепшы ігрок каманды”, “Лепшы варатар турніру”, “Лепшы абаронца”, “Лепшы паўабаронца”, “Лепшы нападаючы”, “Лепшы ігрок турніру”. Сярод лепшых і нашы юныя землякі Мікіта Кавалёў і Макар Бяляеў.
Дзякуй арганізатарам і ўдзельнікаў за тое, што зрабілі турнір сапраўдным святам спорту! Жадаем юным спартсменам новых перамог, яркіх дасягненняў і нязгаснага жадання рухацца толькі наперад!
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.








Оставить комментарий