Небяспечны пень на дзіцячай пляцоўцы

0
345

Небяспечны пень на дзіцячай пляцоўцыУ чэрвені бягучага года жыхары вуліцы Каралёва атрымалі доўгачаканы падарунак – у двары адкрылася новая дзіцячая пляцоўка. Яркія арэлі, горкі і зручныя лавачкі адразу зрабілі месца цэнтрам прыцягнення для дзятвы. Аднак радасць бацькоў азмрочваецца адным небяспечным нюансам.

Справа ў тым, што практычна ў цэнтры гульнявой зоны застаўся пень ад спілаванага дрэва.

“Пляцоўка выдатная, мы вельмі ўдзячныя за яе ўладкаванне, – дзеліцца сваімі думкамі адна з мясцовых жыхарак. – Але гэты пень – сапраўдная пастка. Дзеці бегаюць, гуляюць у даганялкі, не заўважаюць яго пад нагамі. Ужо было некалькі выпадкаў, калі малыя спатыкаліся і падалі. Гэта проста пытанне часу, калі нехта сур’ёзна траўміруецца”.

Спадзяёмся, што адказныя службы звернуць увагу на гэтую праблему і аператыўна ліквідуюць перашкоду.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о