Ключавыя тэмы сустрэчы былі прадыктаваны актуальнай павесткай Адзінага дня інфармавання насельніцтва і тычыліся бяспекі грамадзян.
У маланаселеных пунктах гэтыя пытанні гучаць асабліва востра, таму падчас дыялогу разгледзелі цэлы комплекс надзённых тэм.
Так, абмяркоўваючы пажарную бяспеку, нагадалі пра важнасць спраўнасці праводкі і падрыхтоўку печаў да асенне-зімовага перыяду.
Падрабязна спыніліся на схемах тэлефонных ашуканцаў. Людзі сталага ўзросту — самая ўразлівая катэгорыя, таму ім патлумачылі, як абараніць свае грошы.
Летам у вёску да сваякоў прыязджае шмат унукаў. Віталій Уладзіміравіч асобна прагаварыў з маладымі ўдзельнікамі сустрэчы і дарослымі пра тое, як зрабіць канікулы бяспечнымі.
Абмеркавалі сезонныя клопаты: збор грыбоў і ягад, нарыхтоўку дроў і абкос травы.
Фармат АДІ заўсёды прадугледжвае зваротную сувязь. Вяскоўцы змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні.Усе звароты былі ўзяты на кантроль








Оставить комментарий