Што трэба ведаць пра выплату сем’ям матэрыяльнай дапамогі да школы

0
432

На Петрыкаўшчыне пражываюць 453 шматдзетных сем’і, у якіх выхоўваюць 1523 дзіцяці. Традыцыйна да новага навучальнага года дзяржава аказвае ім дапамогу. Як паведамілі ў Петрыкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, яе памер на кожнага навучэнца, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, складае 30 % бюджэту пражытачнага мінімуму на 1 жніўня каляндарнага года.

З 1 ліпеня пачаўся прыём заяў на выплату шматдзетным сем’ям аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага Звярнуцца за атрыманем дапамогі неабходна ў Петрыкаўскі ТЦСАН у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства.
Важны нюанс: матэрыяльная дапамога выплачваецца на кожнага школьніка і прадастаўляецца незалежна ад даходу сям’і. Грашовыя сродкі пералічваюцца на базавы рахунак аднаго з бацькоў у перыяд з 1 жніўня па 1 верасня. Інфармацыю можна атрымаць у спецыялістаў па нумарах тэлефонаў: 4-30-49, 4-30-54.

Акрамя аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, шматдзетныя бацькі могуць разлічваць і на іншыя віды падтрымкі.

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўляецца малазабяспечаным сем’ям – у тым ліку шматдзетным. Памер выплат вызначаецца раённымі камісіямі ў кожным выпадку індывідуальна зыходзячы з даходу сям’і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі. Звяртацца за адраснай дапамогай неабходна ў службу “адно акно” мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

У ліпені-жніўні па ўсёй краіне пройдуць дабрачынныя акцыі, арганізаваныя ТЦСАН, фондамі і грамадскімі аб’яднаннямі. За дабрачыннай дапамогай можна звярнуцца ў мясцовыя ТЦСАН, дабрачынныя арганізацыі.

Таксама работнікам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў, дапамога можа быць аказана па месцы працы ў адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі, лакальнымі актамі наймальніка.

Падрыхтавала Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о