Толькі народ мае права вырашаць свой лёс

0
186

Пераломны 1996 год – цяжкі час для суверэннай Беларусі, якая рабіла толькі першыя крокі па шляху незалежнасці. Год, калі ўпершыню адбыўся Усебеларускі народны сход. Працоўныя, аграрыі, кіраўнікі прадпрыемстваў, урачы, настаўнікі, інжынеры і дзеячы культуры – 4740 дэлегатаў са ўсіх куточкаў нашай краіны аб’яднала гэта нарада.

Умоўна кажучы, Прэзідэнт краіны сабраў прадстаўнікоў ад народа, каб абмеркаваць праблемы, які паўсталі перад краінай.

Палітычны крызіс, супрацьстаянне галін улады – пытанні, якія Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць і вырашыць агульнымі намаганнямі.

У дакладзе кіраўніка дзяржавы прагучала асноўная формула, якая абумовіла далейшы курс краіны: “Толькі народ мае права вырашаць свой лёс”. Не амбіцыі асобных палітыкаў, ні ўлады замежных краін – мы самі, мы разам.

Першы сход быў насычаны. Дэлегаты абмеркавалі Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гады, у прыярытэце якіх былі названы экспарт тавараў і паслуг, жыллёвае будаўніцтва, развіццё аграпрамысловага комплексу. Праект новай рэдакцыі Канстытуцыі і пытанні, вынесеныя Кіраўніком дзяржавы на рэспубліканскі рэферэндум – таксама былі разгледжаны на гэтым форуме.

Такім чынам, першы Усебеларускі народны сход вызначыў вектар развіцця дзяржавы на будучыню, які дазволіў краіне рухацца наперад.

 

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о