Петрыкаўскі раён стаў пляцоўкай для абмеркавання прыярытэтных кірункаў развіцця турызму. Старшыні саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Гомельскай вобласці сабраліся, каб разгледзець шырокі спектр тэм: ад патэнцыялу аграэкатурызму да захавання культурна-гістарычнай спадчыны і народных традыцый рэгіёна. Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Анатольеўна Зенкевіч звярнула ўвагу на стратэгічную важнасць захавання каранёў, спадчыны і самабытнасці ў кожным мястэчку і кутку Беларусі. Прывітальным словам старшыні райвыканкама Яўгеній Сяргеевіч Шкробат прывітаў удзельнікаў семінара і прэзентаваў турыстычныя магчымасці і ўнікальныя каштоўнасці Петрыкаўшчыны.

Наступны прыпынак выязнога семінара — аграгарадок Ляскавічы
Удзельнікі мерапрыемства наведалі Нацыянальны парк «Прыпяцкі» і яго знакаміты гісторыка-этнаграфічны комплекс — музей пад адкрытым небам. Падчас візіту госці агледзелі чатыры тэматычныя музеі, якія прэзентуюць самабытныя народныя рамёствы Палесся:
Кавальства і ганчарства
Саламапляценне і ткацтва
Бондарства і лозапляценне
Рыбалка і паляванне
Генеральны дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы Юрый Аляксандравіч Апановіч падрабязна распавёў прысутным аб захаванні ўнікальнай культурнай спадчыны рэгіёна і маштабным развіцці турыстычнага патэнцыялу Петрыкаўшчыны.

Старшыні саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Гомельскай вобласці падчас семінара адкрывалі для сябе турыстычны патэнцыял Петрыкаўшчыны. Наведванне сафары-парка і Музея прыроды Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» стала адной з самых яркіх кропак мвршруту Правадніком у дзіўны свет прыроды для гасцей разам з экскурсоводам стаў генеральны дырэктар нацпарку Юрый Апановіч. Слухаць яго — адно задавальненне, бо пра флору і фаўну Палесся ён гаворыць з сапраўдным захапленнем і ведае факты, якія здольныя здзівіць нават бывалых турыстаў. Палессе ўмее здзіўляць, а дзякуючы такім апантаным сваёй справай людзям, як Юрый Аляксандравіч, гэтая прыгажосць адкрываецца напоўніцу. Гартайце наш фотарэпартаж і натхняйцеся на ўласныя вандроўкі!







Оставить комментарий