Напярэдадні самага чароўнага свята ў сценах Петрыкаўскай спецыяльнай школы-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, цяжкасцямі ў навучанні праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя надыходзячаму Новаму году.
У выхаванцаў спецыяльнай школы-інтэрната шмат сапраўдных сяброў, якія не забываюць радаваць сваіх падапечных увагай і цяплом. Вось і на гэты раз у госці да дзяцей з падарункамі і словамі віншаванняў прыйшлі старшыня прафсаюзнага камітэта Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ ”Беларуськалій” Белхімпрафсаюза Андрэй Сцяцко, галоўны энергетык Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ ”Беларуськалій” Сяргей Пашкевіч, намеснік начальніка Калінкавіцкай дыстанцыі шляху па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях Яўгеній Змушко.

З прывітальным словам выступіла дырэктар школы Ірына Ракіцкая, якая пажадала прысутным моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх мар у Новым 2026 годзе. Да віншаванняў далучыліся і госці навагодняга свята.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай радасцю сустрэлі самых доўгачаканых гасцей свята – Дзеда Мароза і Снягурку, і былі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі свята: прадстаўлялі нумары мастацкай самадзейнасці, удзельнічалі ў конкурсах, спявалі, вадзілі карагоды вакол ялінкі, весяліліся.
Госці мерапрыемства разам з дзецьмі пабывалі ў сапраўднай казцы, дзе іх чакалі любімыя казачныя персанажы.
Па добрай традыцыі кожны вучань атрымаў салодкі падарунак ад ААТ ”Беларуськалій”. А ад Калінкавіцкай дыстанцыі шляху “РУП Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі” дзецям уручылі мастацкія кнігі. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства, якія паказалі Дзеду Марозу свае творчыя здольнасці, атрымалі ад зімовага чараўніка цукеркі і, вядома ж, цудоўны настрой!
Таксама напярэдадні школьных канікул дадзеную ўстанову наведалі старшыня Петрыкаўскай РАС “ДТСААФ” Аляксандр Рудзько і галоўны бухгалтар арганізацыі Святлана Васілевіч. Прыйшлі яны з цудоўнымі і карыснымі падарункамі, сярод якіх былі канцылярскія прыналежнасці, кнігі, наборы для творчасці.
Падзякай былі шчырыя ўсмешкі дзяцей, якія з задавальненнем прынялі падарункі.
Старшыня РАС “ДТСААФ” расказаў дзецям пра дзейнасць арганізацыі, пра магчымасці, якія яна адкрывае для хлопчыкаў і дзяўчынак у будучыні.
Сустрэча атрымалася пазітыўная і карысная.
Марыя ТАМКО, Надзея СІГАЙ, фота аўтараў.







Оставить комментарий