“Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры”

0
260

15 красавіка – Міжнародны дзень культуры.
Цудоўная нагода, каб зазірнуць за “кулісы” ўстаноў культуры Петрыкаўшчыны і даведацца, чым яны жывуць.

Выхаванцы ДУА “Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў” прынялі ўдзел у ХІІ рэгіянальным фестывалі дзіцячай творчасці “Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры”. Гэты штогадовы фестываль, прысвечаны адзінству Беларусі і Расіі, адбыўся ў горадзе Жлобіне. Згодна Палажэння на конкурс прадстаўляюцца танцавальныя, вакальныя і музычныя нумары, якія адлюстроўваюць багацце і разнастайнасць культур двух брацкіх народаў. У рамках фестывалю праводзіцца і конкурс дзіцячага малюнка.
Юныя таленты Петрыкаўшчыны годна паказалі свае музычныя, танцавальныя і мастацкія якасці і прывезлі ўзнагароды: дыпломы 2 ступені – музычны дуэт “Прыпяцкія музыкі” і Ульяна Карсека.

Ансамбль танца “Задорынкі” адзначаны дыпломам 3 ступені. Карына Гераіменка, Вера Дземянцей, Сцяпан Карсека, Міхаіл Шпак, Вераніка Дамасканава – таксама атрымалі дыпломы 3 ступені.
Віншуем юных землякоў і іх педагогаў з заслужаным узнагародамі і жадаем творчых новых поспехаў!

Надзея СІГАЙ.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные